XP Deus II только в Металапошуке

Траячок і Пятачок. Казка.

Конкурсы и акции от спонсоров.
Ответить
Аватара пользователя
Аматар портэра
Сообщения: 2624
Зарегистрирован: 21 дек 2013, 16:26:02
Откуда: мінск

Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение Аматар портэра »

Даўно гэта было. Жыў на белым свеце адзін добры ды працавіты чалавек. Была ў яго свая вялікая гаспадарка, ладныя коні, дародныя каровы, іншая патрэбная жывела, урадлівая хутарская зямелька. Вядома ж там дзе дабрабыт, там і грошы. А калі шмат іх ды можна нават і забыцца ў якіх яны кішэнях. Аднойчы пайшоў хутаранін у лес па сваіх гаспадарчых справах і няумысля згубіў дзве манеткі, траячка ды пятачка. Ня мог чуць чалавек іх жалобны енк бо манеткі былі надта ўжо маленькімі.
А былі гэтыя манеткі сябрукамі.
-Што цяпер з намі будзе? Спытаў баязлівы Траячок,-згінем мы ў гэтым торфе,з'есць нас іржа...Прападзем мы назаўжды і ніхто нас тут не знойдзе... Заплакаў Траячок, коцяцца злязінкі з яго маленькіх вочак...
-Трэба нешта рабіць!-сказаў Пятачок,-Так, тут не пясочак, хутка нас з'есць карозія і мы загінем...
Яшчэ больш заскуліў Траячок ад словаў Пятачка...
-Не галасі! Гэта справе не дапаможа!-сказаў Пятачок.-Давай пакуль абдымемся разам мо не так нас з'есць час.
Што рабіць? Прыціснуліся сябры адзін да аднаго, ляжаць і чакаюць.
Мінула дзесяцігоддзе, другое...Ніхто не шукае манеткі. Нікому яны не патрэбныя. Паступова пачалі яны гніць з тых бакоў да якіх прылягала зямелька, але каб выжыць яшчэ мацней ціснуліся яны адзін да аднаго , дый, што ўжо казаць, разам не так страшна паміраць.
Так, некалькі разоў яны бачылі людзей, крычалі як дазвалялі сілы, звалі іх да сябе, але людзі не чулі іх маленькіх галасоў, не прабівалася сонейка праз лапасты ельнік, каб пасвяціць на іх, мо тады б хто ўбачыў...
Аднойчы прачнуліся манеткі, а навокал цемра. Зусім зхмурнеў Траячок:
-Усе, мы памром, цяпер дасканала нас ніхто не знойдзе...
-Мы не здадзімся, чуеш? Не здадзімся!!!-закрычаў Пятачок.-Трымай мяне мацней, гэта пакуль усе, што можна зрабіць, будзем змагацца за свае жыцце да апошняга ўздыху!
-Пятачок, сказаў Траячок,-Сябра мой дарагі! Хоць мы ўжо і не бачым святла, але як бы было мне цяжка, калі б я быў адзін, без цябе, я б не вытрымаў і згінуў у гэтай тарфяністай цемры. Дзякуй табе, сябра!
-Будзем разам, а там як Бог дасць, сказаў Пятачок.-Чуў я аднойчы пра такіх вучоных людзей, якія спецыяльна шукаюць нас, каб выратаваць ад смерці, завуць іх археолагамі, дзе яны? Дзе???
Ішлі гады. Усе глыбей і глыбей паглынала балоцістая глеба нашых мужных герояў.Іржа рабіла сваю чорную справу, ужо амаль не пазнаць іх...
-Туліся да мяне з усей моцы!.-сказау Пятачок,-толькі так нас яшчэ змогуць пазнаць археолагі і ня выкінуць у нябыт часу калі знойдзяць, толькі так...Трымайся, сябра, трымайся...

Зіма, халодна...але нешта вабіла ў лес Аматара прыборнага пошуку. Хараство прыроды, прыгода, радасць адпачынку на свежым паветры,-усе гэта давала нейкі штуршок для душы.
-Не, трэба ехаць! ,-сказаў Аматар,-Хоць і шмат снега, але мяне нешта цягне, гэта мае, мае хоббі, пакуль есць вольны час трэба ехаць! Завод не працуе, прастой, на канапе ляжаць ды піць портэр, глядзець футбол надакучыла. Еду!
Прыбор у заплечніку, слухаўкі ў вушах...Юра Антонаў з намі! Да пабачэння, Мінск, і да сустрэчы!
"Ну вось я і за горадам",-падумаў Аматар, "Бывай аўтобус, прывітанне лес, дзень добры, поле, мая родная, прыгожая, непаўторная беларуская зямля...".
Нажаль, Аматару асабліва не шанцуе на пошуках скарбаў. Дзве-тры манеткі для яго ужо маленькая перамога, але сення амаль за цэлы дзень нічога не папалася пад металашукальнік. Ды і што пападзе, калі ходзіш па даўно знаемых мясцінах.
-Эх!, пайду наўпрасткі па лесе і паеду дадому,- сказаў Аматар прыборнага пошуку,-Мо яшчэ пашанцуе, а не дык не, наступным разам будзе лепш!
Прыгожа ў лесе напрыканцы зімы! Пухнаты снег сядзіць на галінках дрэваў, недзе журкоча рачулка, здаровы марозец не дае смуткаваць, хутка ўжо вясна, запяюць першыя свае песні вяртлявыя птушкі. Ідзе сезон...
І раптам сігнал...Правільны сігнал! Манетны. Прыўзняуся настрой у Аматара, бо час быў ужо збірацца дадому...

-Пятачок? Чуеш? Нехта зверху капае! Чуеш???
-Так, чую, сказаў Пятачок,-Чую!.і...заплакаў... Ніколі Пятачок не плакаў, не даваў волі сваім пачуццям, каб яго сябра Траячок зусім не абмяк з гаротнага іх становішча, а цяпер можна, цяпер іх вызваляць ад жудаснай смерці вучоныя-археолагі...

Аматар адкінуў кавалак чорнай тарфяной зямлі і ўбачыў злучаныя, паедзеныя часам, манеткі. Асцярожна ен разрозніў іх...Дзіва! Знутры яны былі як новенькія, тры капейкі ды пятачок. Аматар усміхнууся і падумаў: "Пашанцавала вам, што аказаліся разам"! Раптам яму здалося, што манеткі адказалі сваей удзячнай усмешкай.
Над лесам засвяціла калматае, цеплае сонейка...

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение
Піце піва, мужыкі, век такі і час такі.
Аватара пользователя
otets1979
Сообщения: 1174
Зарегистрирован: 29 авг 2010, 11:55:48

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение otets1979 »

Klass @-) Pryam mozhno detyam pered snom chitatj,kak skazku @-)
Аватара пользователя
DALWITZ
Сообщения: 9047
Зарегистрирован: 27 янв 2011, 10:42:21
Откуда: Чижовка

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение DALWITZ »

@-) Отлично !!! (clap) Так и жги , а-то " ... натхнення няма... :( " @-) @-) @-) Надо было на конкурс скинуть :yes: @-)
Нельзя ожидать , что мир будет выглядеть светлым... если вы сами постоянно носите чёрные очки .
Аватара пользователя
nordland
Сообщения: 1127
Зарегистрирован: 07 апр 2015, 22:20:49

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение nordland »

Выдатна! @-) Пішыце яшчэ :yes:
У свой час, на сваёй зямлі
Аватара пользователя
DALWITZ
Сообщения: 9047
Зарегистрирован: 27 янв 2011, 10:42:21
Откуда: Чижовка

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение DALWITZ »

DALWITZ писал(а):@-) Отлично !!! (clap) Так и жги , а-то " ... натхнення няма... :( " @-) @-) @-) Надо было на конкурс скинуть :yes: @-)
Чёрт :slow: Что-то я в конкурсах запутался ...." Мартовский заяц " )) )) )) @-)
Нельзя ожидать , что мир будет выглядеть светлым... если вы сами постоянно носите чёрные очки .
Аватара пользователя
Аматар портэра
Сообщения: 2624
Зарегистрирован: 21 дек 2013, 16:26:02
Откуда: мінск

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение Аматар портэра »

Это сегодня навеяло, как только эту парочку, увидел. Сразу тема нарисовалась! @-)
Піце піва, мужыкі, век такі і час такі.
Аватара пользователя
Аматар портэра
Сообщения: 2624
Зарегистрирован: 21 дек 2013, 16:26:02
Откуда: мінск

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение Аматар портэра »

Вернее откопал ))
Піце піва, мужыкі, век такі і час такі.
Аватара пользователя
Осень
Сообщения: 404
Зарегистрирован: 16 июн 2014, 18:31:19

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение Осень »

Да ну вас в баню с вашими рассказами. Я рыдал как девчонка. Думал помрут монетки.... :( РЕСПЕКТ!!! @-)
все умные фразы разобрали
Аватара пользователя
XTOTA
Сообщения: 608
Зарегистрирован: 21 окт 2014, 19:20:34
Откуда: Минск

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение XTOTA »

(clap) @-)
Аватара пользователя
BundeSS
Сообщения: 5157
Зарегистрирован: 03 ноя 2010, 20:46:57

Re: Траячок і Пятачок. Казка.

Сообщение BundeSS »

Хорошая сказка. Мне понравилась @-)
Ответить

Вернуться в «Конкурсы.»